На працягу дзвюх гадзін Наталля Логач, майстар-метадыст па саломапляценню, праводзіла для дзяцей майстар-клас па вырабу бранзалетак у тэхніцы “плоскае пляценне”. Заданне аказалася няпростым, асабліва для хлопчыкаў,якія ўвесь час звярталіся за дапамогай да майстра, а вось дзяўчынкі справіліся з заданнем хутчэй і якасней. У выніку ва ўсіх атрымаліся прыгожыя бранзалеткі, з якімі задаволеныя дзеці рушылі далей па свайму маршруту.