Уявіце сабе горад, дзе паветра дыхае рытмам, а вуліцы гучаць не рухам транспарту, а мелодыямі і стукам танцавальных абцасаў. Менавіта ў такі жывы і імклівы арганізм ператварылася Смаргонь падчас абласнога конкурсу танца «Скокі ва ўсе бокі».
Ужо трэці год запар смаргонцы з цеплынёй і гонарам сустракаюць гэтае маляўнічае свята творчасці. Сёлета маштаб імпрэзы ўражвае: больш за 700 удзельнікаў і звыш 50 яскравых танцавальных нумароў.
На ўрачыстым адкрыцці конкурсу прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы Сняжана Куратчык і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва — яны падзякавалі ўдзельнікам за захаванне традыцый і развіццё сучасных накірункаў танца.
Сёлета конкурсныя праграмы былі прадстаўлены ў двух намінацыях: «Народны танец» і «Сучасны, эстрадны танец». На сцэне сустракаліся і вопытныя артысты ўзнагароджаных калектываў, і юныя танцоры, для якіх гэта першае сур’ёзнае выпрабаванне і пачатак творчага шляху.
«Скокі ва ўсе бокі» сталі сустрэчай эпох і стыляў: побач з полькій, кадрылем і вальсам гучалі сучасныя кампазіцыі, якія перадавалі актуальныя настроі і гісторыі праз пластыку і сучасную харэаграфію. Але галоўнае ў гэтых выступленнях — эмоцыі: яны жывуць у касцюмах, танцавальных рухах і шчырай аддачы кожнага выканаўцы.
Смаргоншчыну на конкурсе прадстаўлялі: узорны ансамбль танца «Вілляначка» ДШМ імя М. К. Агінскага, узорны фальклорны гурт «Нальшчаначка» Жодзішкаўскай СШ, дзіцячы калектыў «Краіна сяброў» СШ №5, аматарскі танцавальны калектыў Жодзішкаўскага ДК, а таксама «Жарынка», «Талісман» і «Смаргонскія гарэзы» той жа школы мастацтваў.
Кожны з іх унёс у агульнае свята частку сваёй душы, робячы гэты дзень сапраўднай танцавальнай падзеяй рэгіёна.
У Смаргоні прайшло раённае свята «З падзякай шчырай і паклонам!», прысвечанае Дню працаўнікоў сельскай гаспадаркі і переапрацоўчай прамымловасці аграпрамысловага комплексу
У Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбылося значнае для рэгіёна мерапрыемства – раённае свята «З падзякай шчырай і паклонам!». Яно прысвечана людзям, чыя штодзённая нялёгкая праца з’яўляецца асновай дабрабыту і моцы нашай краіны
Мерапрыемства сабрала поўную залу ветэранаў працы, перадавікоў вытворчасці, кіраўнікоў і спецыялістаў аграпрамысловага комплексу.
Цэнтральным момантам свята стала ўрачыстая цырымонія ўшанавання. Лепшыя работнікі сельскай гаспадаркі атрымалі заслужаныя ўзнагароды, падзякі і каштоўныя падарункі ад кіраўніцтва раёна і ганаровых гасцей. Гучалі шчырыя словы падзякі за іх адданасць справе і значны ўклад у развіццё Смаргоншчыны і ўсёй краіны
В Сморгонском районном исполнительном комитете 20 ноября 2025 г. с 11.00 до 13.00 будет проводиться прием граждан (4 этаж, каб. 415) и одновременно прямая телефонная линия (тел. 3-88-30) для жителей района председателем Комитета государственного контроля Гродненской области Дорожко Анатолием Андреевичем.
Предварительная запись на прием осуществляется до 13.00 19 ноября 2025 г. по телефону 3-76-57