“З дабром, каханнем і вясной!”

07.03.2020

7 сакавіка працаўнікі сельскага клуба в. Лешчаняты гасцінна запрасілі сваіх аднавяскоўцаў на канцэртную праграму “З дабром, каханнем і вясной!”

Вядучая праграмы разам з удзельніцамі жаночай вакальнай групы падаравалі многа прыемных хвілін усім прысутным, якія з задавальненнем глядзелі і слухалі музычныя падарункі за кубачкам гарбаты і салодкімі прысмакамі. Вельмі прыемным і хвалюючым падарункам для прысутных стала песня “Мама” ў выкананні юнай спявачкі Таццяны Лук’яновіч.
Прысутныя шчыра падзякавалі артыстам за добры настрой і цудоўнае свята.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь