Вось менавіта таму фальклорны вечар «Цудоўнае свята завітала ў хату» сабраў 19 студзеня ў Доме культуры прыхільнікаў народнай творчасці.Усе прысутныя з задавальненнем слухалі любімыя песні, размаўлялі пра мясцовыя традыцыі, ўспаміналі былое. Вось так, у цёплай атмасферы прайшла яшчэ адна сустрэча з мінулым.