Яна перажыла стагоддзі і яшчэ доўга будзе жыць, дзякуючы яе нястомным прыхільнікам і аматарам! Таму, што гэта душа народа і надзейны падмурак сучаснасці, скарбніца вечных каштоўнасцяў, мудрасці, невычэрпная крыніца вопыту і натхнення! 18 чэрвеня ўпершыню, у Кушлянах, ля сядзібы Францішка Багушэвіча, прайшоў фестываль народнай інструментальнай музыкі “Іграю як знаю, скачу як хачу”, які стаў добрай нагодай, каб яшчэ раз дакрануцца душой да спадчыны. Удзел у першым фестывалі прынялі пяць калетываў: гурт “Анягож” з Мінска, узорны ансамбль народнай музыкі “Гулянок” і народны ансамбль народнай музыкі “Явар” са Смаргоні, узорны фальклорны калектыў “Нальшчаначка” з Жодзішак і гурт “Кушлянская капэла”. Распачалі фестываль кіраўнікі калектываў-удзельнікаў, начальнік аддзела культуры Смаргонскага райвыканкама Таццяна Мар’янаўна Ражэва, а таксама ганаровая госця свята Алена Тадэушаўна Каліноўская, імправізаванай танцавальна-музычнай дзеяй. Па завяршэнні фестывалю калектывы атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, медалі з выявай эмблемы фестывалю і памятныя сувеніры ў выглядзе мядзведзікаў з абаранкамі(брэнд Смаргоні). Фіналам мерапрыемства стала агульнае танцавальнае кола, якое раскіналася амаль па ўсёй тэрыторыі сядзібы Багушэвіча.