Народны ансамбль песні і танца ім.М. К. Агінскага

09.04.2024, 9:17

ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

ПО ПУТИ ТВОРЧЕСТВА - К УСПЕХУ

Народны ансамбль песні і танца ім.М. К. Агінскага Смаргонскага раённага цэнтра культуры

Смаргоншчына заўсёды была багатая на таленавітых людзей і культурныя традыцыі. У 1964 годзе на базе харавога і танцавальнага калектываў, якія існавалі з 1947 і 1948 гадоў з’явіўся анамбль песні і танца. У 1965 годзе ён пачаў насіць імя свайго вядомага земляка М.К.Агінскага, які менавіта на Смаргоншчыне напісаў славуты паланэз “Развітанне з Радзімай”

Слава да ансамбля прыйшла ў першыя гады свайго існавання. Удзельнікі выступалі на гарадскіх і раённых пляцоўках, пакаралі розныя куткі Савецкага Саюза, гастраліравалі ў Расію, Германію, Польшчу, Чэхаславакію. У той час у ансамблі налічвалася каля 100 спевакоў, танцораў і музыкантаў! Калі жыццё ансамбля толькі зараджалася, месца хормайстра заняў Аляксандр Палікарповіч Лях, тады яшчэ 17-гадовы хлопчык, на сённяшні дзень ён з’яўляецца кіраўніком калектыву і сапраўдным маэстра, якога добра ведаюць на Смаргоншчыне!

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь