Да вытокаў старадаўняга рамяства

24.04.2024, 16:15

ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

Выстава народных майстроў Беларусі па лозапляценні Аляксандра і Людмілы  Мускіх “Да вытокаў старадаўняга рамяства” працуе ў раённым Доме рамёстваў.

Гэтыя людзі – гонар Смаргоншчыны. Пастаянна ўдзельнічаюць у гарадскіх і абласных мерапрыемствах, кірмашах, фестывалях, выставах, дзе прадстаўляюць публіцы свае вырабы. З’яўляюцца дыпламатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.

Адметнай рысай работ смаргонскіх майстроў з’яўляецца элемент – акаймоўка касічкай. Такія шэдэўры з лазы карыстаюцца попытам, бо ўсе яны натуральныя.

На адкрыцці выставы прысутнічалі навучэнцы Залескай школы, якія сталі актыўнымі ўдзельнікамі майстар-класа па пляценні кошыкаў. Хлопчыкі і дзяўчаты з асаблівай цікавасцю ўзяліся за справу. Таксама на адкрыцці выставы прысутнічала госця з Расіі, якая таксама з энтузіязмам далучылася да майстар-класа.

Усіх жадаючых, хто цікавіцца народнымі традыцыямі, запрашаем наведаць выставу “Да вытокаў старадаўняга рамяства”, якая будзе працаваць да  3 мая. Уваход вольны Падрабязней па спасылцы

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь