Прыгажосць выратуе свет!

07.03.2019

7 сакавіка напярэдадні Дня жанчын у Залескім Доме культуры з аншлагам прайшоў святочны канцэрт «Прыгажосць выратуе свет!».

У гэты дзень у Доме культуры сабраліся не толькі прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва, але і іх мужы, што стала прыемным сюрпрызам для арганізатараў канцэрта. Пачалася канцэртная праграма міні-мюзіклам «Жанчыны сцэны», што ў чарговы раз даказала, што адна з галоўных прывілеяў жанчын-упрыгожваць сабою гэты свет. Тэматычная мініяцюра «Падрыхтоўка да карпаратыву», інсцэніроўкі папулярных песень, святочная латарэя і многае іншае стала « ізюмінкай» святочнага канцэрта.

Работнікі Дома культуры пачулі ў свой адрас шмат прыемных слоў, станоўчых водгукаў і, вядома ж, апладысментаў!

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь