І арганізавалі аднавяскоўцаў у цэнтры аг. Залессе, каб разам весела і святочна павадзіць карагоды, пагуляць у гульні, тым самым парадаваць Дзеда Мароза, Снягурку, Машу і Мядзведзя. Кульмінацыяй свята, вядома ж, было запальванне елкі галоўным чараўніком аг.Залесся, старшынёй Залескага сельскага Савета Зянонам Зянонавічам Грышкевічам! Прыемным бонусам для работнікаў культуры было тое, што кожны, хто прысутнічаў на святочным адкрыцці елкі а/г Залессе, панёс з сабой часцінку добрага святочнага настрою!