Жыве мова- жыве народ

14.09.2020

Ці доўга пражыве дрэва, калі ў яго абсякуць карані? Якім стане чалавек, калі ў яго забяруць родную мову? Жыве мова- жыве народ, жыве памяць продкаў. Няма роднай мовы – няма народа, няма суцяшэння ў горы, няма слоў радасці.

Менавіта пра гэта разважалі гледачы разам з вядучай літаратурнай гасцёўні “Не пакідайце роднай мовы”, якая адбылася ў Сінкоўскім Доме культуры 11 верасня. Гледачы слухалі вершы славутых беларускіх паэтаў, з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, разважалі аб тым, як мяняецца наша мова з цягам часу, якія асаблівасці нашай мясцовай мовы. Маленькія удзельнікі праграмы чыталі вершы пра Радзіму, а конкурс “Беларускае слова” вельмі ім спадабаўся.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь