«Я вам сёння нізка пакланюся!»

05.10.2020

2 кастрычніка спецыялісты сектара культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры” сумесна з ДУА “Сольская сярэдняя школа” правялі віншавальную праграму “Я вам сёння нізка пакланюся!”, прысвечаную Дню настаўніка.

Сваю творчасць у гэты святочны дзень падарылі настаўнікам юныя артысты, удзельнікі гуртка сольных спеваў Рыбачонак Кацярына, Рыбачонак Вераніка, Какауліна Варвара, а таксама мясцовыя артысты. Шмат цёплых слоў было сказана, шмат песень спета, але немагчыма было перадаць простымі словамі тую атмасферу велізарнай падзякі нашым настаўнікам, якія з году ў год даюць веды падрастаючаму пакаленню.
Мерапрыемства атрымалася пазітыўным і пакінула добрае ўражанне, якім прысутныя ахвотна дзяліліся паміж сабой.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь