Са святам прысутных павіншавала старшыня Савета ветэранаў З. Ф.Ігнатовіч, якая пажадала ўсім здароўя і даўгалецця, адчуваць сябе маладымі і захоўваць бадзёрасць духу і аптымізм. Ад усёй душы павіншавалі з восеньскім святам і падаравалі музычныя падарункі мясцовыя артысты А Давыдзенкава, М. Пашук, А.Багданаў, А. Гіль, А. Варанішча, а таксама народны ансамбль песні «Вечарынка».
Гледачы цёпла і гасцінна, бурнымі апладысментамі, сустракалі кожны нумар канцэртнай праграмы.