Са словамі віншавання да прысутных звярнуліся дырэктар КСУП “Саўбел 2016” Аляксандр Жлабо, галоўны спецыяліст па ідэалагічнай рабоце Ганна Адамовіч і старшыня ветэранскай арганізацыі Ядвіга Буйноўская. Работнікі Дома культуры падрыхтавалі цікавую забаўляльную праграму, у якой кожнаму з прысутных удзялілі асаблівую ўвагу. Госці спявалі, танцавалі, удзельнічалі ў розных конкурсах і пакідалі Дом культуры з добрым, прыўзнятым настроем.