У гэты дзень настаўнікі ДУА "Войстомскі яслі-сад-базавая школа" былі ў цэнтры ўвагі. Але не было б настаўнікаў, калі б не было вучняў! Менавіта навучэнцы і віншавалі сваіх любімых настаўнікаў са святам. У канцэртнай праграме прагучалі песні і вершы аб школе і настаўніках. І настаўнікі, і вучні, і ўсе прысутныя атрымалі вялікі эмацыянальны зарад і задавальненне ад мерапрыемства.