З ранку на вялікай арт-пляцоўцы ля Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці ліліся беларускія народныя песні. Ад Смаргонскаго раёнага цэнтра культуры на фестывалі выступілі народны фальклорны калектыў в.Шутавічы, аддзела культуры і вольнага часу “Сінькоўскі Дом культуры” і народны фальклорны калектыў «Валэйчанка» сектара культуры і вольнага часу “Сольскі Дом культуры”. Ля возера раскінуўся горад майстроў з разнастайнымі экспазіцыямі рэгіёнаў. Аддзел традыцыйнай культуры “Раённы Дом рамёстваў” ДУК “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” прадставіў традыцыйныя для Смаргонскага раёна віды раместваў, такія як лозапляценне, саломапляценне, ткацтва паясоў. Усе тонкасці лозапляцення ў сваім майстар-класе адлюстравалі народныя майстры Беларусі Людміла і Аляксандр Мускія. Майстар Ірына Маеўская прадставіла гасцям фестывалю свае вырабы з лазы.