Восень прынята лічыць адным з самых прытульных часоў года, бо менавіта ў гэты перыяд мы можам дазволіць сабе хоць на міг затрымаць бурны рытм нашага жыцця, атрымаць асалоду ад яркіх фарбаў за акном, правесці больш часу дома… разам з блізкімі і дарагімі сэрцу людзьмі…
Для супрацоўнікаў аддзела нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва Смаргонскага раённага цэнтра культуры менавіта такімі блізкімі людзьмі з’яўляюцца жыхары аддаленых вёсак нашага раёна. Яны — самыя шчырыя на эмоцыі і прыемныя словы слухачы, а для артыстаў гэта вялікая радасць - дарыць цудоўны настрой.
Сёння для жыхароў вёсак Светач і Кунава былі арганізаваны разважальныя праграмы «Восеньскія мелодыі». І нашы госці зусім не сумавалі, а прама ва ўнісон рамантычнай восені падпявалі любімыя песні і нават танцавалі!
Такія цёплыя і душэўныя сустрэчы пакідаюць у душы не толькі гледачоў, але і нашых артыстаў, ноткі непаўторнай прыгажосці, якая застанецца на доўгі час.




