6 лістапада ў глядзельнай зале Смаргонскага раённага цэнтра культуры адбылося святочнае мерапрыемства «Октябрь в сердцах поколений», прысвечанае надыходзячай даце — 7 лістапада — Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі.
Гледачы маглі ўспомніць падзеі тых далёкіх гадоў, якія мелі вялікае значэнне для гісторыі нашай краіны. Урачыстую атмасферу свята дапоўнілі канцэртныя нумары і патрыятычныя песні, падрыхтаваныя творчымі калектывамі і салістамі Смаргоншчыны.
У рамках мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне актывістаў раёна і горада, чый працоўны досвед і вернасць справе робяць вялікі ўклад у развіццё і захаванне нашай Радзімы.
Гэтае свята — яшчэ адзін сімвал пераемнасці пакаленняў і таго, што памяць аб гісторыі жыве ў сэрцах людзей.




