Нуднае і даждлівае надвор’е — гэта зусім не прычына хавацца ў хаты, сумаваць і пагружацца ў меланхалічныя настроі… Нават наадварот… Калі сонца ўжо не грэе — варта сагравацца цяплом сяброў і блізкіх, напаўняцца пазітыўным настроем і праводзіць час па-сапраўднаму добра! А калі да ўсяго гэтага дадаць песні салістаў Смаргонскага раённага цэнтра культуры — дзень і зусім заіграе яркімі фарбамі!
Сёння спецыялісты аддзела нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва наведалі вёскі Смаргонскага раёна Матуляны і Пагарэльшчыну з душэўнымі праграмамі «Связывая сердца».
І сама назва гаворыць сама за сябе. Бо што можа быць лепшым, чым час, праведзены разам з аднасяльчанамі пад гукі любімых песень, якія не толькі звязваюць душы і сэрцы ў адзіным парыве любові і цяпла, але і напаўняюць іх нямеркаванай радасцю і падзякай!




