Свята рытму і традыцый: «Скокі ва ўсе бокі» аб’ядналі сотні танцораў з вобласці ў Смаргоні

02.12.2025

Уявіце сабе горад, дзе паветра дыхае рытмам, а вуліцы гучаць не рухам транспарту, а мелодыямі і стукам танцавальных абцасаў. Менавіта ў такі жывы і імклівы арганізм ператварылася Смаргонь падчас абласнога конкурсу танца «Скокі ва ўсе бокі».

Ужо трэці год запар смаргонцы з цеплынёй і гонарам сустракаюць гэтае маляўнічае свята творчасці. Сёлета маштаб імпрэзы ўражвае: больш за 700 удзельнікаў і звыш 50 яскравых танцавальных нумароў.

На ўрачыстым адкрыцці конкурсу прысутнічалі намеснік начальніка ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама, старшыня журы - Сняжана Куратчык і начальнік аддзела культуры райвыканкама Таццяна Ражэва. Яны падзякавалі ўдзельнікам за захаванне традыцый і развіццё сучасных накірункаў танца.

Сёлета конкурсныя праграмы былі прадстаўлены ў двух намінацыях: «Народны танец» і «Сучасны, эстрадны танец». На сцэне сустракаліся і вопытныя артысты ўзнагароджаных калектываў, і юныя танцоры, для якіх гэта першае сур’ёзнае выпрабаванне і пачатак творчага шляху.

«Скокі ва ўсе бокі» сталі сустрэчай эпох і стыляў: побач з полькій, кадрылем і вальсам гучалі сучасныя кампазіцыі, якія перадавалі актуальныя настроі і гісторыі праз пластыку і сучасную харэаграфію. Але галоўнае ў гэтых выступленнях — эмоцыі: яны жывуць у касцюмах, танцавальных рухах і шчырай аддачы кожнага выканаўцы.

Смаргоншчыну на конкурсе прадстаўлялі: узорны ансамбль танца «Вілляначка» ДШМ імя М. К. Агінскага, узорны фальклорны гурт «Нальшчаначка» Жодзішкаўскай СШ, дзіцячы калектыў «Краіна сяброў» СШ №5, аматарскі танцавальны калектыў Жодзішкаўскага ДК, а таксама «Жарынка», «Талісман» і «Смаргонскія гарэзы» той жа школы мастацтваў.

Кожны з іх унёс у агульнае свята частку сваёй душы, робячы гэты дзень сапраўднай танцавальнай падзеяй рэгіёна.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь