Інфармацыйны занятак «Пра кіберпагрозы, фарміраванне культуры бяспечных паводзін у сусветнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і прыняцце эфектыўных мер па прафілактыцы кіберзлачынстваў»

02.12.2025

Нагадваем, што з 24 па 30 лістапада 2025 года ў Гродзенскай вобласці праходзіць прафілактычная кампанія «Тыдзень кібербяспекі».

Сёння ў рамках акцыі ў працоўным калектыве Смаргонскага раённага цэнтра культуры правялі інфармацыйны занятак «Пра кіберпагрозы, фарміраванне культуры бяспечных паводзін у сусветнай камп’ютарнай сетцы Інтэрнэт і прыняцце эфектыўных мер па прафілактыцы кіберзлачынстваў», прысвечаны тэме кіберзлачынстваў. Супрацоўнікам прадставілі важную інфармацыю аб самых распаўсюджаных схемах ашуканства ў сетцы.

Удзельнікам мерапрыемства расказалі пра распаўсюджаныя спосабы здзяйснення кіберзлачынстваў, а таксама растлумачылі, як правільна рэагаваць на тэлефонныя званкі як бы ад супрацоўнікаў банкаў і як распазнаваць схемы з фальшывай дабрачыннасцю.

Будзьце ўважлівыя і асцярожныя пры любых банкаўскіх аперацыях, куплі ў інтэрнэце і зносінах з незнаёмымі людзьмі.

З прафілактычнай інфармацыяй можна азнаёміцца па спасылцы.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь