У восеньскі перыяд цудоўных мігненняў, калі толькі адчуваецца арамат кветак і травы, яшчэ вітаючы ў паветры, але на змену яму ўжо прыходзіць свежае дыханне ветру і дажджу, усё часцей хочацца збірацца ў прытульнай кампаніі за кубкам гарбаты і праглядам душэўнага фільма.
Нашы спецыялісты аддзела нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва Смаргонскага раённага цэнтра культуры у самы задумлівы і адначасова не менш радасны час года гатовыя мчаць у аддаленыя вёскі Смаргоншчыны, каб рассейваць восеньскую мэланхолію і сум дабрымі песнямі і цудоўным настроем!
Сёння яны наведалі жыхароў вёскі Хведзевічы, якія сустрэлі артыстаў у цёплай атмасферы, з усмешкамі і шчырымі аплаўдзіментамі!




