3 снежня ў Смаргонскім раённым цэнтры культуры адбыўся цёплы дабрачынны канцэрт «Каб на сэрцы стала крыху цяплей», прысвечаны Дню інвалідаў Рэспублікі Беларусь.
У зале гучалі песні, яркія танцы і словы падтрымкі, якія падарылі гледачам усмешкі і добры настрой.
Падчас мерапрыемства падвялі вынікі конкурсу «Ад маленькага сэрца - вялікі талісман для добрых спраў». Усе ўдзельнікі атрымалі падарункі, а пераможцы - адмысловыя прызы.
Цёплым і радасным эпізодам канцэрта стала віншаванне імянінніка - Старавойтава Арцёмія, якому споўнілася 13 гадоў. Да яго выйшаў любімец дзяцей - заяц Сцеша, які не толькі абняў і развеселіў Арцёмія, але і ўручыў яму святочны падарунак.
Свята атрымалася яркім, добрым і вельмі душэўным - менавіта такім, якім і павінен быць гэты дзень.




