Бібліёбус і аўтаклуб разам весела жывуць!
Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» сумесна з бібліёбусам правялі святочныя экспрэс-віншаванні «В преддверии праздника»»» у вёсках Сукневічы, Перабновічы і Белая.
Новагаднія песні, прывітальныя жаданні, салодкія пачастункі, цёплыя абдымкі — і ўсё гэта ў вясёлай кампаніі - стваралі атмасферу радасці і чакання свята, даруючы жыхарам вёсак выдатны настрой і адчуванне набліжаючыхся цудаў.




