Бібліёбус і аўтаклуб разам весела жывуць
Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» разам з бібліёбусам арганізавалі святочныя экспрэс-віншаванні «В преддверии праздника» для жыхароў вёскі Сялец і аграгарадка Ардашы
У перадсвяточныя дні такія сустрэчы даруюць людзям з аддаленых вёсак часцінку святочнага чараўніцтва і добрага настрою
З цёплымі песнямі, шчырымі пажаданнямі і душэўнымі размовамі яны ствараюць атмасферу ўтульнасці і зімовай казкі, якой нам усім так не хапае!




