У ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" адбыўся традыцыйны снежаньскі справаздачны канцэрт аматарскіх дзіцячых калектываў, які падарыў гледачам мора станоўчых эмоцый і святочны навагодні настрой
СвоСваю творчасць прадставілі ўзорны фальклорны калектыў "Кропелькі", дзіцячы гурток эстрадных спеваў "Звук" і дзіцячы гурток Усходняга танца "Асель".
Юныя артысты парадавалі прысутных сваімі яркімі, душэўнымі нумарамі, шчырымі ўсмешкамі і прыкметным творчым ростам, які можна назіраць з года ў год
Канцэрт прайшоў у цёплай і прыязнай атмасферы, напоўненай бясконцымі апладысментамі, падтрымкай гледачоў і радаснымі эмоцыямі. Кожны нумар знаходзіў жывы водгук у зале і дарыў адчуванне сапраўднага свята дзіцячай творчасці




