Экспрэс-праграма «Связывая сердца»

18.12.2025

ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

С ВИЗИТОМ ДОБРА, РАДОСТИ И ПЕСНИ!

Пагадзіцеся, што ўсе дні снежня як быццам прасякнуты дабром і пахам ўжо надыходзячага свята. А ўсё чаму? А ўсё таму, што Новы год не за гарамі, і ўсе спяшаюцца віншаваць адзін адзін з выдатным святам і дарыць навакольным толькі цёплыя эмоцыі! А вось салісты Смаргонскага раённага цэнтра культуры дораць не толькі добры настрой, але і незабыўныя песні, якія пасля грэюць душу яшчэ вельмі шмат дзён!

Сёння сектар нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва наведаўся з песнямі, падарункамі і сваімі адкрытымі сэрцамі ва УАЗ Смаргонская ЦРБ «Войстамская бальніца сястрынскага догляду» з экспрэс-праграмай «Звязваючы сэрцы», якая не толькі нагадала пастаяльцам пра зімовае свята, але і перанесла іх у цудоўнае навагодняе падарожжа з лепшымі музычнымі кампазіцыямі!

Такія сустрэчы-лепшая нагода падарыць сваю любоў людзям, якія ў ёй маюць патрэбу і асабліва чакаюць. А для нашых артыстаў-гэта лепшая магчымасць дзяліцца сваёй творчасцю ў такой душэўнай кампаніі.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь