Библиобус и автоклуб вместе весело живут
Спецыялісты сектара нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва ДУК "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" працягнулі радаваць жыхароў сельскіх населеных пунктаў тэатралізаваным віншаваннем «Как-то раз под Новый год…»
Ужо пасля наступлення Новага года Дзед Мароз і Снягурка наведалі вёскі Вялікая мыса, Мігулі, Глінна і Галяшонкі, падарыўшы вяскоўцам добры настрой, шчырыя ўсмешкі і цёплую святочную атмасферу
Добрыя словы, навагоднія пажаданні і жывыя зносіны напоўнілі сустрэчу радасцю і светлымі эмоцыямі, нагадваючы пра чараўніцтва зімовых святаў
Такія мерапрыемствы дораць людзям станоўчыя ўражанні і дапамагаюць захаваць адчуванне свята нават пасля Новага года




