У дні зімовых святаў жыхары вёсак Свірыдавічы, Наваспаск і Светач сталі ўдзельнікамі музычнай паштоўкі «Зимы волшебные мгновения», якая прайшла ў фармаце традыцыйнага калядавання ад спецыялістаў сектара нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры»
Народныя абрадавыя песні, добрыя пажаданні, вясёлыя калядкі і шчырая атмасфера свята напоўнілі дамы і вуліцы вёсак цяплом і радасцю. Удзельнікі калядавання дзяліліся добрым настроем, жадалі гаспадарам здароўя, дабрабыту і дастатку ў новым годзе
Такія сустрэчы дапамагаюць захаваць народныя традыцыі, аб'ядноўваюць людзей і дораць асаблівае адчуванне зімовага чараўніцтва, перадаванага з пакалення ў пакаленне




