Навучэнцы ДУА «Вішнеўская сярэдняя школа» наведалі «Куток беларускага побыту» пры Вішнеўскім Доме культуры

06.02.2026

КОЖНАЯ ПЯТНІЦА- РОДНАЕ, СВАЁ

Сення вельмі важна захаваць народныя традыцыі і звычаі свайго народа. У пошуках новых звестак пра мінулае, навучэнцы ДУА "Вішнеўская сярэдняя школа" наведалі "Куток беларускага побыту" пры Вішнеўскім Доме культуры (ў межах праекта "Кожная пятніца-роднае, сваё"). Цэнтральнае месца ў "куточку" займае ткацкі станок. Яго ў пакой перадала Конан Марыя Станіславаўна. На ім працавалі тры пакаленні. Ручное ткацтва лічылася традыцыйным жаночым заняткам. Раней не было ў вёсцы жанчыны, якая б не ўмела ткаць. Ткалі ручнікі прыгожымі ўзорамі, настольнікі , дываны. Там жа мы і ўбачылі багатую калекцыю ручнікоў, якія займалі асаблівае месца ў культуры Беларусі. Навучэнцам нават удалося паспрабаваць сябе ў гэтай няпростай справе. Ала Лявонаўна, загадчык Дома культуры, правяла майстар-клас па рабоце на гэтай цудоўнай "машыне" . Усім спадабалася гэта невялікае падарожжа ў мінулае

#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего #Смаргонь_культура

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь