У рамках майстар-класа, арганізаванага ў ДУА “Сярэдняя школа №6” г. Смаргонь, народны майстар Беларусі Ніна Уладзіміраўна Кенько пазнаёміла навучэнцаў з багатай гісторыяй традыцыйнага ткацтва паясоў. Падчас майстар-класа навучэнцы атрымалі практычныя веды і змаглі асабіста ўзяць удзел у працэсе стварэння пояса. Гэты досвед абудзіў у школьнікаў цікавасць да далейшага вывучэння рамёстваў і наведання Дома рамёстваў аг. Залесся.
#ДзеньРоднагаСвайго #ДеньРодногоСвоего #Смаргонь_культура




