У праграме гучалі музычныя шлягеры, якія карысталіся поспехам і зараз з’яўляюцца папулярнымі ў розных пакаленняў гледачоў. Дапаўнялі канцэртную праграму вершаваныя радкі паэта Э.Асадава, гумарыстычныя мініяцюры ў выкананні шоў-дуэта "Знесеныя ветрам", якія стваралі вясёлы настрой. Актыўны ўдзел у канцэртнай праграме прынялі і маленькія ўдзельнікі аматарскай творчасці Лылойцінскага Дома культуры. Гледачы аддзячылі артыстаў бурнымі апладысментамі.