Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Вішнеўскага Дома культуры падрыхтавалі цікавую праграму. Вядучая Ала Дыро не аставіла нікога без увагі. Кветкі і падарункі атрымалі юбіляры- Шукшына Надзея Анатольеўна, якая ў гэты дзень адзначыла 65-ці гадовы юбілей, Іван Вікенцевіч Гіль адзначыў 60 гадоў, а пятнацць імяніннікаў атрымалі кветкі і музычныя падарункі ад Наталлі Русак і ўдзельнікаў канцэрта. Пасля канцэртнай праграмы Ірына Антухевіч запрасіла прысутных на гульнёва- забаўляльную праграму "Паспытай шчасце". Свята аставіла аб сабе добрыя ўражанні і харошы настрой не толькі ў гледачоўй, але і ў артыстаў.