На пачатку вядучая звярнулася да гледачоў з прывітальнымі словамі, распачала гаворку пра цёплае лета, яго яркія фарбы і хараство. На працягу сустрэчы гучалі песні, праз якія выканаўцы стараліся данесці да гледачоў сваю любоў да родных мясцін. Шмат было спета і пра каханне. Выконваліся цікавыя вершы, была прапанована жартоўная віктарына "Як вам адпачываецца?" Запомніліся прысутным жартоўная гумарэска ў выкананні Наталлі Руткоўскай і Марыны Шчаснай, у якой дзве гаспадыні весела разважалі пра мужчын, пра жаноцкае жыццё. Падчас канцэрта ў зале трымаўся вясёлы настрой, склалася па-сапраўднаму цёплая атмасфера.