Было ўсё: ёлка, Дзед Мароз, Снягурка, сімвал 2020 года Мышка, песенныя і танцавальныя калектывы, поўная зала гледачоў і непасрэдных удзельнікаў старанавагодняга свята. Песні, танцы, загадкі, адгадванне назваў песень па мелодыях. А потым людзі шаноўнага ўзросту расказвалі, нібы дзеці, навагоднія вершыкі каля ёлкі, спявалі песні на навагоднюю тэматыку. За гэта яны атрымлівалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі. Адным словам, было весела і цікава. А закончылася старанавагодняе свята дыскатэкай, на якой пажылыя людзі танцавалі не горш за маладых.
Более подробная информация по ссылке У раённым Цэнтры культуры правялі старанавагодняе свята для пажылых людзей