Менавіта пра гэта разважалі гледачы разам з вядучай літаратурнай гасцёўні “Не пакідайце роднай мовы”, якая адбылася ў Сінкоўскім Доме культуры 11 верасня. Гледачы слухалі вершы славутых беларускіх паэтаў, з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, разважалі аб тым, як мяняецца наша мова з цягам часу, якія асаблівасці нашай мясцовай мовы. Маленькія удзельнікі праграмы чыталі вершы пра Радзіму, а конкурс “Беларускае слова” вельмі ім спадабаўся.