"Вясны зачараванне"

21.03.2022, 12:35

Цікавая арт-сустрэча адбылася 19 сакавіка на базе філіяла “Раённы Дом рамёстваў” з мастаком, маладым спецыялістам Смаргонскага раённага цэнтра культуры Янай Петрушэнка.

На паседжанне аматарскага аб’яднання “Спадчына” былі запрошаны дзеці, якія самі малююць, і тыя, хто вельмі хацеў паспрабаваць свае творчыя здольнасці. І ў іх была такая магчымасць. Таксама, на цікавую сусрэчу прыйшлі спецыялісты з Залескага Дома культуры і з бібліятэкі. Яна расказала пра сябе, сваё захапленне, у якіх тэхніках працуе. Затым, яна правяла майстар-клас па пуантылізму (кропкавай тэхніцы жывапісу). Удзельнікам сустрэчы было прапанавана намаляваць яблык кропкамі. І дзеці і дарослыя вельмі зацікавіліся такой незвычайнай тэхнікай. Яблык атрымаўся ў кожнага свой, непаўторны. Знаёмства – гэта заўсёды прыемна, а з мастаком – гэта крышачку казка.

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь