Прыгожыя вершы аб Радзіме, яе людзях, вясне і каханні гучалі са святочнай сцэны. Гледачы з задавальненнем падпявалі цудоўным мілагучным і вясёлым песням, якія ўсім добра вядомыя з савецкіх часоў. Самадзейныя артысты Лылойцінскага сельскага клуба стварылі добры святочны настрой сваім землякам.