“Сэрцу любы родны край”

18.02.2023, 11:37
15 лютага ў філіяле “Вішнеўскі Дом культуры” прайшла канцэртная праграма, у рамках раённага агляда-конкурса па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці «Распахнем акенца творчасці».

Сёлета агляд-конкурс прысвечаны Году міра і стварэння. Перад уваходам у глядзельную залу былі арганізаваны выстава малюнкаў і выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ўдзельнікаў клубных фарміраванняў Дома культуры. Канцэртная праграма была багатай на розныя па тэматыцы песні – пра каханне, родных мясцінах, дабрыні. Выконвалі іх жаночая і дзіцячая вакальныя групы, трыа і сольныя выканаўцы. У складзе жаночай вакальнай групы-работнікі клуба, а таксама мясцовага СВК, школы і бібліятэкі. Вучні і настаўнікі выязных класаў Жодзішкаўскай школы мастацтваў, якія працуюць пры Вішнеўскім Доме культуры, таксама прадэманстравалі свае таленты. Канцэрт атрымаўся вельмі душэўным. Гледачы гучнымі апладысментамі дзякавалі ўдзельнікаў праграмы за падораны добры настрой.

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь