На гэты раз падарожнікі адправіліся ў легендарнае Крэва.Знаемства з гістарычным месцам пачалося з экскурсіі ў цудоўным школьным музеі.У рамках экскурсіі вандроўнікі падняліся на Юраву гару і вежу-дазорцу, адкуль мелі магчымасць назіраць усе легендарнае Крэва. Закончылася падарожжа на аграсядзібе "Зорка Крэва". На сядзібе працуе выстава-фотазона "тры вайсковыя эпохі Крэва", таксама ёсць кузня і калекцыя Крэўскай керамікі (з канца 19 ст. да сярэдзіны 20 ст.).І сама хата з'яўляецца прыкладам глінабітнай архітэктуры Беларусі і пабудаваная ў 1926 г.