12 жніўня філіял " Раённы Дом рамёстваў" наведалі выхаванцы 9- ці дзённага лагера з кругласутачным знаходжаннем "Юнацтва", які знаходзіцца ў Залескай сярэдняй школе. Загадчык Каваленка Вераніка Авяніраўна правяла пазнавальна- гульнёвую праграму з наведваннем этнаграфічнай экспазіцыі "Адкуль нашы карані". Дзеці даведаліся шмат цікавага, а таксама паспрабавалі ткаць на кроснах. Кіраўнік гуртка па саломапляценню Логач Наталля Віктараўна правяла майстар - клас па пляценню зубаткі з саломы.