9 верасня ў аграгарадку Сінькі адбылося раённае свята - ДАЖЫНКІ 2023! Свята збору ўраджаю і ўшанавання лепшых хлебаробаў прайшло на самым высокім узроўні. Перад урачыстым адкрыццём на падворках Смаргонскага раёна прайшлі невялічкія прадстаўленні-прэзентацыі сваіх гаспадарак. Занятак на любы густ маглі знайсці сабе ўсе прысутныя: працаваў дзіцячы гарадок, арганізаваны святочны гандаль і выставы-продажы майстроў народнай творчасці, таксама працавалі і святочныя падворкі сельскіх гаспадарак Смаргонскага раёна, а самыя смелыя госці маглі падняцца на паветраным шары і агледзець усю прыгажосць мерапрыемства з вышыні птушынага палёту! Душэўная атмасфера тэатралізаванага адкрыцця Дажынак была цёплай і добрай, як той самы хлеб. Шмат узнагарод, віншаванняў і канцэртных нумароў дарылі ансамбль народнай музыкі "Бяседа", таленавітая група "Дразды", фіналісты беларускага шоу Х-Фактар - Анастасія Краўчанка, Андрэй Панісаў, Іван Дзятлаў! Сапраўдную запальную дыскатэку правёў творчы дуэт PerformanceShowStudio! Лазернае шоў і святочны феерверк напрыканцы свята ўразілі і зачаравалі ўсіх прысутных!