Працуюць падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны "Кірмаш святаў”

23.09.2023, 12:50
Цэнтр Зельвы гудзе, як вулей, з самага рання. Працуюць падворкі ўсіх раёнаў Гродзеншчыны «Кірмаш святаў”. Тэматычныя экспазіцыі і фотазоны. Песні, танцы, гульні, прысмакі

Падворак Смаргонскага раёна прысвечаны смаргонскім абаранкам. Прываблівалі розныя па памерах скульптуры з абаранак. Але нават не яны найбольш уражваюць усіх, хто заходзіць на смаргонскі падворак. А той факт, што на палетках Смаргоншчыны растуць не толькі пшаніца, авёс і іншыя культуры, але і… абаранкі. Тут можна было атрымаць абаранкавы прыз, які “схаваўся” ў зерні, а таксама пагуляць у абаранкавае “Поле цудаў”. Музычныя кампазіцыі дарылі гасцям свята народныя калектывы “Хутарок” і “Вечарынка”.