ЛЮДИ. СОБЫТИЯ. ФАКТЫ

27.09.2023, 14:44
По пути творчества - к успеху

На базе філіяла “Залескі  Дом культуры” дзейнічае народны тэатр лялек "Батлейка", які быў створаны ў 1983 годзе Яўгеніяй Ліс і Аляксандрам Ласём.  Сёння удзельнікамі калектыву з'яўляюцца вучні, пенсіянеры і простыя жыхары аграгарадка Залессе, узрост якіх састаўляе ад 12 і аж да 62 гадоў. Рэпертуар залескай "Батлейкі" вельмі разнастайны. Спектаклі ставяцца на аснове фальклорнага, гістарычнага, жыццёвага і сучаснага матэрыяла. Хрысціянскія паняцці  дабра і зла,  міласэрнасці, сацыяльная, патрыятычная і этнічная  накіраванасць скразной ніткай праходзяць праз цікавыя пастаноўкі. Якасць спектакляў даўно перарасла правінцыйны ўзровень, у рэпертуары налічваецца звыш дваццаці твораў. Калектыў прымае актыўны ўдзел у конкурсах і фестывалях розных узроўняў: раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных, з'яўляецца таксама і пастаянным удзельнікам  адкрытага рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў “Чароўны свет батлейкі”, дзе заўсёды займае ганаровыя месцы!