Незвычайнае і зачаравальнае мерапрыемства чакае ўсіх жыхароў і гасцей Смаргонскага краю на «Свята Сонца, Зямлі і Вады», якое адбудзецца 29 чэрвеня ў аграгарадку Вішнева
Арганізатары абяцаюць незабыўны вечар і ноч усім, хто вырашыць наведаць брэндавае свята, у праграме якога:
- Выстава-продаж купальскіх букетаў і вяночкаў, майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў і вырабу лялек-абярэгаў;
- Частаванне і продаж традыцыйных беларускіх страў, травяных чаёў;
- Гульнёвы завулак, які прапануе жартоўныя купальскія латарэі, дзіцячыя горкі, батуты, атракцыёны;
- Kупальская фотазона;
- Tэатралізаваная праграма;
- Kанцэрт з удзелам творчых калектываў раёна, а таксама запрошаных гасцей - PerfomanceShowStudio (г. Мінск);
- Фаер-шоу (г. Ліда);
- Карагод каля вогнішча і скокі праз яго, забавы, варожбы;
- I канешне ж, начная дыскатэка!