Народнае свята Купалле

09.07.2024, 8:30

У Залессі прайшло народнае свята Купалле. Па традыцыі сюды прыехалі госці з розных куткоў Беларусі. Сярод шматлікіх удзельнікаў свята былі мінчане, брэстчане, маладзечанцы, смаргонцы, ашмянцы, вілейчане, астраўчане, нават масквічы... Не кажучы пра жыхароў Залесся і ваколіц.

Цікавая тэатралізаваная дзея, рэжысёрам якой выступіла Аксана Ліс, зачаравала ўсіх літаральна з першых хвілін свята. Пачалося свята з шэсця па вуліцы ад чыгункі да Дома культуры. Прадоўжылася – на галоўнай сцэне і дадатковых пляцоўках.

Дадаў настрою беларускі арт-калектыў «Свята.BY». Свае праграмы прадставілі гістарычныя рэканструктары.

Кульмінацыйным момантам мерапрыемства стала распальванне купальскага вогнішча. Лагічным працягам - фаер-шоу «Kresiva»,

Рэтра-дыскатэка пад адкрытым небам сабрала людзей рознага ўзросту. “Кіраваў парадам” Дзмітрый Санковіч, вядучы “Душэўнага радыё”. Продолжение по ссылке

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь