Свята творчасці «Сольскія разнасолы» прайшло 4 жніўня ў філіяле «Сольскі Дом культуры». У гэтым годзе яно супала з яшчэ з адной святочнай датай – 480-годдзем аграгарадка Солы.
Наша маленькая радзіма збірае ўсе таленты і разам з галоўным сімвалам – «Разнасольніцай» захоўвае і ўслаўляе нашу нацыянальную культуру.
Кожная вялікая справа пачынаецца з Божага бласлаўлення, таму на адкрыццё свята прыйшоў настаяцель храма Святых Царскіх Страстацерпцаў протаіерэй Валянцін Гункевіч. Памятныя падарункі самым маленькім і старэйшым жыхарам, а таксама юбілярам уручыў старшыня Сольскага сельвыканкама Міхаіл Мірскі. Працяг па спасылцы