28 лютага карэспандэнты тэлеканала ОНТ завіталі ў госці да Галіны Свірскай, што з вёскі Дзенавішкі. Яна пастаянная ўдзельніца культурных мерапрыемстваў, што ладзяцца ў філіяле "Лылойцінскі сельскі клуб". Са сваімі гасцямі гаспадыня Галіна падзялілася сямейнымі сакрэтамі выпякання бліноў ў сапраўднай беларускай пячы.