У сапраўдную зімовую казку адправілі гледачоў ўдзельнікі літаратурна-музычнага падарожжа "Мастацтва зімы", якое прайшло ў рамках раённага агляда-конкурса па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці "Распахнем акенца творчасці" у філіяле "Лылойцінскі сельскі клуб".
Нягледзячы на тое, што зіма не парадавала нас зімовым надвор'ем, дзякуючы артыстам, гледачы апынуліся ў "зіме мінулага" і "зіме дзяцінства".