У рамках раённага агляда-конкурса аматарскіх аб'яднанняў "Свет захапленняў" прайшло пасяджэнне аматарскага аб'яднання "Майстры Смаргоншчыны" філіяла "Раённы Дом рамёстваў".
Удзельнікі аб'яднання разважалі пра беларускі строй, успаміналі вобразы сваіх бабуль. Людміла Канаплёва, член Беларускага саюза майстроў, майстар народнай творчасці па народнаму касцюму, расказала пра адраджэнне Смаргонскага строю і правяла майстар-клас па павязванню жаночых галаўных убораў з розных рэгіёнаў Беларусі.