БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ
Запрашаем на свята землякоў «Прывітанне, землякі!», якое адбудзецца 7 чэрвеня у аграгарадку Крэва (Смаргонскі раён)
Цёплае і душэўнае мерапрыемства збярэ земляуоў, якія праславілі рэгіён сваімі творчымі, прафесійнымі і асабістымі дасягненнямі! Атмасфера сяброўства і любоў да родных мясцін згуртуе ўсіх удзельнікаў, дзе кожны зможа адчуць сябе “як дома”, атрымаць масу утульных эмоцый і незабыўных успамінаў!
У праграме:
- Выстава народнай творчасці
- Конкурс «Дбайны гаспадар»
- Квіз-гульня «Нашы землякі»
- Праца дзіцячай пляцоўкі з атракцыёнамі і настольнымі гульнямі
- Канцэртная праграма калектываў Смаргонскага раённага цэнтра культуры
Калі: 7 чэрвеня, пачатак у 14:00
Дзе: Пляцоўка ля Дома культуры
Уваход вольны!
Чакаем вас на свяце, каб разам сустрэцца з сябрамі і землякамі, правесці час весела і з карысцю!